Гран-пры і дыплом лаўрэата — «Зараніцы»
22-23 лістапада ў Рэчыцы прайшоў абласны фестываль харавога мастацтва імя Т. К. Лапацінай, заслужанага дзвяча мастацтваў БССР, славутай зямлячкі, збіральніцы і прапагандысткі народнай песеннай спадчыны. У ім прынялі ўдзел 25 хароў з усёй Гомельшчыны, якія маюць наймвннв «заслужаны», «народны аматарскі калектыў» з народнай манерай выканання.
Гонар нашага раёна адстойвалі два творчыя калектывы — народны хор работнікаў культуры «Зараніца» Лельчыцкага аўтаклуба і народны хор «Славяне» Глушкавіцкага палаца культуры. Згодна з умовамі кожны калектыў павінен быў прадставіць конкурсную праграму, якая складаецца з чатырох твораў, адзін з якіх выконваецца без інструментальнага суправаджэння і поўным саставам хору.
У глядзельнай зале Рэчыцкага гарадскога дома кулытуры, можна сказаць, яблыку не было дзе ўпасці — столькі аматараў песеннага мастацтва прыйшлі падтрымаць самадзейных артыстаў. Гледачы з цеплынёй і добразычлівасцю прымалі кожны харавы калектыў, які з’яўляўся на сцэне. Разнастайныя касцюмы, адметнасць рэпертуару і ўзровень выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў выклікалі шквал апладысментаў. Журы, якое ўзначаліў мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г. І. Цітовіча, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар. народны артыст Рэспублікі Беларусь Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, было даволі складана вызначыць пераможцаў. І вось нарэшце ўзнагароджванне.
Хочацца адзначыць. што ўсе хоры-ўдзельнікі фестывалю пацвердзілі ганароеыя званні «народны аматарскі калектыў».
Граматай адзначаны Глушкавіцкі народны хор (кіраўнік С. І. Самара). Дыплом «За лепшае выкананне беларускай народнай песні без інтсрументальнага суправаджэння» атрымаў народны хор работнікау культуры «Зараніца» з нашага раёна, і вось наступіў самы хвалюючы момант. Вядучы аб’яўляе лаўрэата фестывалю… «Гран-пры і дыплома лаўрэата абласнога фестывалю харавога мастацтва імя Т. К. Лапацінай» удастоены народны хор работнікаў культуры «Зараніца» (кіраўнік і хормайстар калектыву У. М. Ляўкоўскі). І зноў у зале — шквал апладысментаў. Гэта пацверджанне таго, што гледачы шчыра падтрымліваюць рашэнне журы.
3 перамогай, «Зараніца», творчых поспехаў, здароўя і дабрабыту ўсім удзельнікам хору. Так трымаць!
Тамара НЕКРАШЭВІЧ,дырэктар раённага навукова-метадычнага цэнтра культасветработы.