Бібліятэкі — памятнай даце
Набліжаецца 65-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нашага народа памяць пра вайну незабыўная і святая. Яна напоўнена не толькі хвалюючай трагедыяй перажытага на шляху Вялікай Перамогі, але і пачуццём гонару, годнасці за пакаленне 40-х гадоў, што не скарылася фашысцкаму рэжыму, удзячнасці Чырвонай арміі, якая прынесла вызваленне на родную зямлю.
У зберажэнні і ўмацаванні памяці аб гераізме і мужнасці вялікая роля належыць бібліятэкам. Да гэтай вялікай падзеі ў іх рыхтуюцца кніжна-ілюстраваныя выставы, выставы-прагляды, тэматычныя паліцы, конкурсы дзіцячых малюнкаў. У многіх будуць праведзены розныя мерапрыемствы. Гэта літаратурна-мастацкія, тэматычныя вечары “Слава табе, Беларусь мая родная” – Бараўская сельская бібліятэка, “Сражались со взрослыми рядом” – Будалельчыцкая, “Мой край Полесский – васильковый рай» — Буйнавіцкая, “За сильную и процветающую Беларусь” – Ліплянская, Стадоліцкая, “Паклон табе і слава, Беларусь” – Тонежская; гадзіны прамяці, гутаркі, урокі патрыятызму “Хтосьці родам з дзяцінства, а я — з вайны” – Дзяржынская, “Мы – беларусы” – Прыбалавіцкая, “Забыццю не падлягае” – Слабадская сельская бібліятэка і інш.
Сярод бібліятэк раёна праведзены конкурс на лепшы альбом успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны “И память сердца говорит”.
У выставачнай зале ЦРБ будзе прадстаўлена выстава-прагляд конкурсных работ.
У краязнаўчым фондзе нашай бібліятэкі ёсць літаратура, на старонках якой распавядаецца аб падзеях вайны ў нашым раёне. Гэта “Памяць. Лельчыцкі раён”, “Внимание, Ковпак», «Шла война народная», «В грозные годы войны», «Золотые звезды Полесья», «Братство, скрепленное кровью» і шмат інш.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у нас. Запрашаем наведаць нашы мерапрыемствы.
Т. ВАРАКСА, бібліятэкар-краязнаўца Лельчыцкай ЦРБ.