Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных
Трэці фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных»
Добра людзям жывецца, калі песня пяецца
Як паведамлялася ўжо, умінулую суботу ў Лельчыцах адбыўся трэці рэаіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных» на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча,лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, народнага артыста Рэспублікі Беларусь М.П.Дрынеўскага.
Адметна тое, што з кожным годам фестываль набірае моц. Калі ў першым фэсце (2004 г.) прынялі ўдзел самадзейныя артысты чатырох раёнаў Гомельскай вобласці, то сёлета – васьмі. У канцэрце, які доўжыўся цэлы дзень, выступіла каля 600 аматараў песеннага мастацтва не толькі нашага, але і Жыткавіцкага, Ельскага, Нараўлянскага, Лоеўскага, Мазырскага, Калінкавіцкага раёнаў, а таксама творчы калектыў з Алеўска суседняй Украіны.
Праграма правядзення фестывалю была вельмі разнастайная. Пачалося свята песні з касцюміраванага шэсця «Пад крылом жураўліным». Ляльчане шчыра віталі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю па ўсяму шляху да гарадскога цэнтра культуры. Тут хлебам-соллю сустракалі іх гаспадары свята Васіль і Васіліна, а таксама калектывы мастацкай самадзейнасці Лельчыцкага раёна. У фае гарадскога цэнтра культуры ўсе з цікавасцю знаёміліся з экспанатамі выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раёна.
Удзельнікаў і гасцей фестывалю шчыра віталі старшыня райвыканкома В.С. Гамолка, начальник упраўлення культуры Гомельскага аблвыкан кома А.К. Прусаў, а таксам а М.П. Дрынеўскі. Яны адрасавалі самадзейным артыстам словы ўдзячнасці за любоў да народнай песні, за захаванне нацыянальнай культуры нашага народа, пажадалі канкурсантам поспехаў, святочна га настрою гледачам.
Першае аддзяленне конкурснай праграмы, у якім прынялі ўдзел калектывы Лельчыцкага раёна, пачалося з пралога «Легенда Палесся пра жураўля». Гонару адкрыць канцэртную праграму быў удастоены заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Журавінка» Слабадскога сельскага Дома культуры. Спявачкі ўмеюць данесці народную песню да слухача. Аб гэтым сведчылі гучныя апладысменты ў зале.
Дарэчы, конкурсная праграма калектываў складалася з двух рознахарактарных твораў, адзін з якіх абавязкова выконваўся без музычнага суправаджэння. Асобныя выканаўцы прадстаўлялі адзін твор з музычным суправаджэннем, ці без яго па выбару.
Фестываль працягваецца. На ім прадстаўлены лепшыя з лепшых. Сярод іх народны фальклорны калектыў «Таняжанка», сямейны і мужчынскі ансамблі Тонежскага СДК. Менавіта вёску Тонеж беларускі паэт Адам Русак называў салаўіным берагам, у ёй нарадзіўся Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі…
Шмат апладысментаў падарылі гледачы народнаму фальклорнаму калектыву «Вяснянка» (Ліплянскі СДК), фальклорнаму калектыву «Пралеска» (Дзяржынскі СДК), народнаму фальклорнаму калектыву «Палескія напевыя (Новапалескі СК), ансамблям народнай песні «Весялухі» (Стадоліцкі СДК), «Вясёлыя рабятьГ (Дуброўскі СДК), «Ударняначка» (Ударненскі СДК), фальклорнаму ансамблю Глушкавіцкага сельскага Палаца культуры, лаўрэату фестывалю 2006 года, народнаму хору работнікаў культуры «Зараніца» Лельчыцкага аўтаклуба, народным ансамблям «Вербніца» і «Лель» гарадскога цэнтра культуры г. л. Лельчыцы.
Самыя патаемныя струны душ гледачоў закранулі самадзейныя артысты народных ансамбляў «Жытніца» (Жыткавічы»), «Ялінка» (Ельск), народны ансамбль народнай музыкі «Явар» (Мазыр).
У кожнага калектыву і выканаўцы можна было ўбачыць і пачуць штосьці сваё, непаўторнае. Гэту адметнасць надавалі і сцэнічныя касцюмы, якія ўласцівы менавіта той мясцовасці, што прадстаўлялі самадзейныя артысты.
Свой почырк і хараство ў салістаў Ганны Пятроўны Лось (Ліплянскі СДК), Галіны Паўлаўны Акуліч і і Марыі Іванаўны Карась (Тонежскі СДК), Фёдара Пятроўскага (Палац культуры «Будаўнік» г. Мазыра), Святланы Астаповіч (Лельчыцы).
Цёпла ўспрынялі гледачы нашых гасцей з Украіны — творчы калектыў Алеўскага раёна Жытомірскай вобласці. Ён пакарыў аматараў песні самабытнасцю, непаўторнасцю, сугучнасцю цудоўных галасоў.
Стоячы, працяглымі і гучнымі апладысментамі сустрэла зала Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.I. Цітовіча, які змяніў на сцэне ўдзельнікаў фестывалю.
Нашы шаноўныя госці ў чарговы раз прадэманстравалі задушэўнасць і шчырасць, непасрэднасць і высою прафесіяналізм.
У зале было шмат самадзейных артыстаў – удзельнікаў фестывалю. Для іх выступление знакамітага хору, які, дарэчы, нядаўна вярнуўся з гастрольнай паездкі ў Кітай, стала своеасаблівай школай сцэнічнай культуры і майстэрства. Было бачна, як прыслухоўваліся яны да сваіх гасцей, высока ацэньвалі і пераймалі нешта для сябе
Пасля завяршэння канцэртнай праграмы для цырымоніі ўзнагароджвання на сцэну запрашаюцца старшыня журы М.П. Дрынеўскі, намеснік старшыні райвыканкома, старшыня аргкамітэта, ініцыятар правядзення фестывалю В.М. Гаўрылавец. Шчырыя словы ўдзячнасці яны адрасавалі ўдзельнікам і арганізатарам фэста, якія падарылі ўсім сапраўднае свята. Вольга Мікалаеўна Гаўрылавец падкрэсліла, што Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі займае адно з ганаровых месцаў сярод выдатных майстроў музычнага мастацтва нашай краіны. Мы ганарымся ім. I гэты фестываль — даніна павагі і пашаны нашаму земляку і яго калектыву. Народная творчасць заўсёды будзе славай і гонарам людзей нашага Палескага краю.
Наступае самы хвалюючы момант. Вядучыя называюць пераможцаў конкурсу.
Ганаровага звания лаўрэат удастоены народны ансамбль народнай песні «Жытніца», кіраўнік Таццяна Еўлаш (Жыткавіцкі раён).
У намінацыі «Фальклорныя калектывы з нейменнем «Народны аматарскі калектыў», пераможцамі прызнаны:
першае месца — народны фальклорны калектыў «Таняжанка» Тонежскі сельскі Дом культуры, кіраўнік Тамара Прыбалавец;
другое — заслужены аматарскі калектыу Рэспублікі Беларусь «Журавінка» Слабадскога сельскага Дома культуры, кіраўнік Вольта карась;
трэцяе — народны фалькпорны калектыў «Спадчына», кіраўнік Ніна Гарцман (Нараўлянскі раён). У намінацык «Фальклорныя калектывы без наймення»
першае месца — фальклорны калектыў «Пралеска» Дзяржынскага сельскага Дома культуры, кіраўнік Валянціна Бабовіч;
другое – фалькпорны сямейны ансамбль Тонежскага сельскага Дома культуры, кіраўнік Уладзімір Дрынеўскі;
трэцяе – фальклорны ансамбль Казлоўскага сельскага клуба, кіраўнік Сафія Шаціла (Ельскі раён).
У намінацыі «Вакальныя ансамблі, ансамблі народнай песні з найменнем «Народны аматарскі калектыў» пераможцам стаў народны вакальны ансамбль «Вербніца», гарадскі цэнтр культуры, кіраўнік Анастасія Аўхімовіч (Лельчыцкі раён);
другое месца заняў народны ансамбль «Лель», кіраўнік Аляксандр Раманаў (Лельчыцкі раён);
трэцяе — народны ансамбль народнай музыкі «Явар», кіраўнік Віктар Смоляр (Мазырскі раён).
У намінацыі «Вакальныя ансамблі, ансамблі народ най песні без наимення» першае і другое месцы занялі адпаведна ансамблі народнай песні «Лагода», Лельчыцкі аўтаклуб, кіраўнік Уладзімір Ляўкоўскі і «Вясёлыя рабяты», Дуброўскі сальскі Дом культуры, кіраўнік Валерый Ляхавец, (Лельчыцкі раён);
трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджана.
У намінацыі «Асобныя выканаўцы» пераможцай стала Галіна Паўлаўна Акуліч, салістка Тонежскага сельскага Дома культуры;
другое месца падзялілі Кацярына Агейчык, салістка Церабаўскага сельскага клуба (Петрыкаўскі раён) і Аляксандр Раманаў, саліст Лельчыцкага гарадскога цэнтра культуры (Лельчыцкі раён);
трэцяе – Марыя Іванаўна Карась, салістка Тонежскага сельскага Дома культуры (Лельчыцкі раён).
У намінацыі «За далучэнне да шматвекавых традыцый» дыплом фестывалю і каштоўны падарунак атрымаў народны фальклорны калектыў «Вяснянка» Ліплянскага сельскага Дома культуры, кіраўнік Наталля Іванаўна Сечка.
У намінацыі «Сімпатыі гледачоў» дыпломам фестывалю і каштоўным падарункам адзначана Святлана Астаповіч, салістка Дуброўскага сельскага Дома культуры.
Калі меркаваць па апладысментах і настрою перапоўненай залы, якая доўга не адпускала са сцэны ўдзельнікаў фестывалю і знакамітых гасцей, свята ўдалося. Яно было прасякнута шчырай любоўю да роднай зямлі, Палесся. I, безумоўна, будзе ўпісана чырвоным радком у гісторыю развіцця нашай культуры.